Народные приметы по календарю

Народны каляндар — гэта фальклорны каляндар. У яго аснове хранонімы, якія зафіксаваны ў вуснай народнай творчасці беларусаў. Сістэматызаваны беларускі народны каляндар у складзе з велікодна-валачобнымі песнямі, якія ў строгай храналагічнай паслядоўнасці апісваюць традыцыйныя прысвяткі і святы, у тым ліку тыя, што закансерваваліся ў непараўнальных паэтычных узорах як Навагоддзі/Навалецці, з’яўляецца нашым шэдэўрам і фенаменальнай з’явай сусветнай нематэрыяльнай культуры.

У народным календары на 2020 год прадстаўлены асноўныя святы і прысвяткі з кароткімі тлумачэннямі, прыкметамі, прымаўкамі, урыўкамі з валачобных песень і гэтак далей. Дні (хранонімы), якія адзначаюць беларусы-католікі, выдзелены курсівам. Зорачкай /*/ пазначаны святы «рухомай» царкоўнай пасхаліі.

У наступным, 2021 годзе па каталіцкай пасхаліі Вялікдзень (Пасха) — 4 красавіка, а па праваслаўнай — 2 мая.

Умоўныя абазначэнні: п — панядзелак, а — аўторак, с — серада, ч — чацвер, пт — пятніца, сб — субота, н — нядзеля. Больш падрабязна пра значэнне хранонімаў календара можна прачытаць у кнігах Алеся Лозкі «Беларускі народны каляндар» (Мінск, 1993, 2002) і іншых.

Студзень

1. с. Новы год. ВКЛ пачало святкаваць яго ў студзені ў 1550 годзе, Расія — у 1700 годзе.

6. п. Першая, Посная куцця. Перадкалядная вячэра. Які дзень, такі і год. Богаз’яўленне, Тры Каралі. Католікі праводзілі маскіраваны абрад «Тры каралі», або «Гэроды».

9. ч. Сцяпан. Дзень найму слуг, батракоў у мінулым. «На святога Сцяпана вышэй слуга за пана».

13. п. Шчодрая куцця. Пачатак Шчодрага тыдня. «Мароз, хадзі куццю есці».

14. а. Васілле. Новы год па праваслаўным календары. «Сею, сею, пасяваю, з Новым годам вас вітаю».

18. сб. Трэцяя, Галодная, Вадапосная куцця. Апошнія дні Каляд. «Каляда ад’язджае».

19. н. Вадохрышча (Кшчэнне). «Святое Кшчэнне ваду ксціла… свет ачысціла і ваду наверх пусціла», «На Вадохрышча завіруха — на Вялікдзень таксама».

20. п. Прывадохрышча — заканчэнне Каляд. Пачатак Малой вясельніцы (да посту).

24. пт. Аксіння. «Аксіння дарогу перамяце, а корм падмяце». Фядос. «На Фядоса цёпла».

25. сб. Таццяна. Свята студэнтаў. Павел. «Вее вецер — будзе вайна».

31. пт. Апанас. Гусінае свята. Свята свойскай жывёлы. «Хавай нос у апанасаўскі мароз».

Люты

1. сб. Ігнат. «На Святога Ігната зіма багата».

2. н. Грамніцы, Стрэчанне. «Калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то на Юр’я наесца вол травіцы», «Грамніца — хлебу палавіца».

5. с. Агата. Каровіна свята. «Хлеб і соль святой Агаты не пусціць бяды да хаты».

6. ч. Дарота. «Па Дароце высахнуць хусты на плоце». Паўзіміца Аксіння. «На Аксіні мяце».

10. п. Пачатак Памінальнага, Дзедавага тыдня.

11. а. Ігнат. «Ігнат Грамніцам рад».

14. пт. *Дзедава пятніца. Валянцін. Свята закаханых. Трыфан. «На Трыфана зорна — вясна позняя».

15. сб. *Стрэчанскія Дзяды. Грамніцы, Стрэчанне. «Зіма з летам сустракалася, пра здароўейка пыталася». «На Грамніцы палавіна зіміцы».

18. а. Агата.

22. сб. *Памінальніца. Канец Памінальнага тыдня. Калі «вея» ў нядзелю, то авёс трэба сеяць на 9-м тыдні, калі ў панядзелак — то на 8-м, калі ў сераду ці чацвер — то пакідалі «дзесяцінкі дзве».

24. п. *Рабы тыдзень, Вясельніца, Развітальны, Сырапусны, Масленічны тыдзень. Тыдзень перад Масленіцай. Які добры дзень на Масленым тыдні, у той дзень ад Іллі сеялі лён. Дзяўчаты вешалі «калодкі» нежанатым хлопцам. *Дзень сустрэчы на Масленым тыдні. Мацей. «На Мацея дарога пацее», «На Мацея адліга — будзе мароз». Улассе. Свята жывёлы. «Аўлас на сыры лас».

25. а. *Заляцанне на Масленым тыдні.

28. пт. *Цешчыны вечары.

29. сб. *Масленыя Дзяды (Бабы). «Дзяды не зналі бяды, а нашы ўнукі зазналі мукі». *Залвіцыны вячоркі.

Сакавік

1. н. *Масленіца. «Масленіца ў «вятху» (пасля поўні) — дзяржы пшаніцу ў мяху, сей пшаніцу на ўсю руку». *Развітальны, або Дараваны дзень. *Гуканне вясны. «Блаславі, Божа, зіму замыкаці, вясну загукаці». На Палессі вадзілі карагоды, «спявалі чырачку», насілі ёлку з вянком.

2. п. *Паласказуб. Першы дзень Вялікага посту (да 18 красавіка). Паласкалі зубы гарэлкаю.

4. с. *Уступная серада. Каб урадзіў лён, мылі верацёны ці калаўроты, хадзілі ў карчму і пераскоквалі цераз пень. Казімір. «Святы Казімір дровы сякець і ў клад кладзець».

7. сб. *Зборава субота. Абрад «споведзі дзежкі».

8. н. *Зборніца, Ізбор. Адзін з варыянтаў Новага года/лета ў час прыняцця юліянскага календара. «Святы Ізбор упярод ступіць». Пачатак збору ў поле.

9. п. Янка, Паўраценне. Мядзведзь паварочваецца ў бярлозе на другі бок.

12. ч. Рыгор. «На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора».

13. пт. Васіль Капальнік. Са стрэх капае.

15. н. Хвядот. «На Хвядота занос — усё сена знясе».

17. а. Герасім Гракоўнік. «Герасім гракоў прыгнаў».

19. ч. Язэп. «Святы Язэп сярод посту шлюб дае прахвосту» (забарона на шлюб). «На Язэпа пагода — год ураджайны».

20. пт. Веснавое раўнадзенства

22. н. Саракі. Было Новым годам/летам. Свята вясновага раўнадзенства. «Дзень з ноччу мераецца». «Святыя Саракі наперад пайшлі». Свята птушак. Прылятае сорак выраяў. «Святыя Саракі ў поле саху валаклі». Пліска. «На святога Пліска праб’ець лёд і пліска».

23. п. *Пачатак Храстовага тыдня. Пяклі «храсты». Засеўкі. Абрад «жаніцьбы коміна».

25. с. *Серадапосце. Выпякалі «храстцы». Дабравешчанне, Звеставанне. «І птушка гнязда не кладзе». Прылёт бусла. Гуканне вясны. Было Новым годам/летам. «Перша свята — нова летца, Благавешчан зямлю сушыць». Рыгор. «На Рыгора зіма ідзе ў мора».

26. ч. Міжблагавешчыны (да 7 красавіка). Забарона на «запасванне» кароў.

30. п. Пачатак *Пахвальнага тыдня. «Дзікая качка яйцом пахваліцца». Аляксей Цёплы. Дзень рыбалова. «На Цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бортнік на хвою».

Красавік

1. с. Дар’я Вясенняя. Адбельвалі палотны.

3. пт. *Пахвальная пятніца. Мыццё дзежак.

4. сб. *Пахвальная субота. Не грымелі кроснамі, каб гром не грымеў.

5. н. *Пальмова нядзеля. «Вярба б’е, не я б’ю». Арына. «На Арыну сей капусту ў расадніках».

6. п. Камаедзіца. Свята мядзведзя. Благавеснік. Пяклі пірагі «буславы лапы».

7. а. Благавешчанне. «Благавешчанне без ластавак — халоднае лета». Абрад «Страла».

8. с. Благуста. «На Благусту сей капусту».

9. ч. Матрона. «На Матрону шчупак хвастом лёд разбівае».

12. н. *ВЯЛІКДЗЕНЬ у католікаў. *Вербніца.

13. п. Пачатак *Белага, Вялікага тыдня. *Чысты панядзелак. Бялілі і мылі ў хаце.

14. а. *Чысты аўторак. Каб на людзей і «гаўядо» не напала «парша», трэба ўсё мыць. Прабуджэнне хатніка. У гэты дзень хлусілі, каб заблытаць хатніка. «Апрэль — нікому не вер». Мар’я. Калі ў ясную ноч прыбывала вада, то суха будзе ў жніво на хлебнай ніве.

15. с. *Дравяная страсць. Мыюць усё драўлянае. Палікарп. «Пачатак бясхлебіцы».

16. ч. *Чысты чацвер. Ідуць у лазню. Абрад мыцця дзежкі. Мікіта. «Калі на Мікіту крыгаход, то няма ні клёву, ні лову рыбаловам».

17. пт. *Чырвоная, Велікодная пятніца. Сеялі гарох.

18. сб. *Вялікая, Чырвоная субота. Фарбавалі яйкі. Канец Вялікага посту.

19. н. *ВЯЛІКДЗЕНЬ. «Хрыстос уваскрос! — Сапраўды ўваскрос!» Быў Новым годам. «Першае свята — свята Вялікадня».

20. п. Працяг *Велікоднага тыдня. «Першы дзень пірагі маюць, а сярэдні пагуляюць, а паследні дзень выпраўляюць».

21. а. Руф. Руф рушыць снягі.

22. с. *Градавая серада. Праводны, Мёртвы тыдзень. «Пайшла зіма да Кіева, а лета нам пакінула».

23. ч. *Людавы дзень. Раней у Віленскай губерні білі і качалі яйкі з лубкоў, гушкаліся на арэлях. *Вялікадне мёртвых (Наўскі Вялікдзень, Мёртвы Вялікдзень, Наўскі чацвер). Дзень памінання на могілках. Хлопцы і дзяўчаты абліваліся вадою. Юры. (Новы год па задыяку). «Першае святца — святы Юр’я», «Як зязюля закукуе за дванаццаць дзён да Юр’я на «голы» лес, то не чакай ураджаю і будзе хварэць жывёла». Войцах. «Святы Вайцеху выпусціў жаўранка з меху».

24. пт. *Прашчэнне. Абліваліся вадою. Анціп — ахоўнік зубоў.

25. сб. Марк. «Дождж на Марка, дык зямля як скварка».

26. н. *Праводная нядзеля. «Ідзі, зіма, да Кучава, як ты нам надакучыла».

27. п. *Радаўнічныя Дзяды.

28. а. *Радаўніца. «На Радаўніцу да абеду пашуць, па абеду плачуць, а к вечару скачуць». Пуд. «Пуд снег пугне».

29. с. Арына. «На Арыну сей капусту на расаду».

30. ч. Зосім — ахоўнік пчол. Андрыянава ноч, Андрэй. Ноч дзявочай варажбы і чараўніцтва.

Май

1. пт. Кузьма. «Май Кузьма з морквінай сустракае, а Пахом з гурком».

3. н. *Міраносцы. «На Міраносця п’яныі бабы цігаюць адна адну за валосця».

4. п. Пачатак *Пераплаўнага, Чарвівага тыдня. Не трэба садзіць, бо заядуць чарвякі.

5. а. Ляльнік. Свята Лялі — дачкі Лады. «Благаславі, маці, / Ой, Лада, маці! / Вясну заклікаці».

6. с. Юр’е. Свята жывёлы. «Як дождж на Юр’я — хлеб будзе і ў дурня». Абрад «Страла».

7. ч. Алісей. «Прыйшоў Алісей — авёс пасей». Бабскія розбрыкі. Скокі жанчын і качанне па зямлі дзеля ўрадлівасці.

8. пт. Станіслаў. «Сей лён на Станіслава — вырасце як лава». Марк. «Дождж на святога Марка — дык зямля як скварка». Ярылавіца. Свята Ярылы.

13. с. Якуб. «На Якуба грэе люба».*Пераплаўная серада. Засцярогі ад граду і дажджу.

14. ч. Макарэй. Абрады ля вады.

15. пт. *Градабойцы, Ледавіты дзень (Віленская губерня). Барыс. Апякун поля і жывёлы.

18. п. Арына Расадніца. Дзень высаджвання расады ў Паазер’і.

20. с. Антоній. «На святы Антоній сей авёс для коней, а як удасца, дык і прадасца».

21. ч. *Ушэсце. Унебаўшэсце пана Езуса. Свята агляду жыта. Іван Веснавы. Апякун земляроба. «На Івана каласок, а на Пятра піражок».

22. пт. Мікола Веснавы. Свята пастухоў. Алёна. «Сей лён на Алену, будзе кашуля па калена».

23. сб. Зілот. «Сей пшаніцу на Зілота, і яна будзе як злота».

24. н. Макей. «Мокра на Макея — і лета не прасушыць». Кірыла і Мяфод. Калі дзень мокры — і лета будзе мокра.

25. п. Епіфан. «На Епіфана раніца ў чырвоным каптане, неба з барваю — гарачае лета».

27. с. Сідары. «Прыйшлі Сідары — прыйшлі і сіверы».

28. ч. *Ушэсце. Абрад «Страла». Пахом. «Святы Пахом павее цяплом». «Сей агуркі на Пахом — будзеш насіць мяхом».

29. пт. Магдалена. «Зязюльку прысылае».

31. н. *Сёмуха, Зялёныя святкі, Святы Дух. Свята зелені. «На Духа будзе цёпла і суха». Шэсць дзеў. «Лён сей позні». Канапелька Матруна. «У зямлю махнула». Фядот. «Як на дубе апушка — у Фядота поўна аўса кадушка».

Чэрвень

2. а. Тры пакутнікі. «Няма лета, але пасля іх не бывае зімы».

3. с. *Градавая серада. Алёна, Ульяна. Дзень ільну.

4. ч. Васіліск. «Ад Васіліска і салавей блізка».

5. пт. *Сёмушныя Дзяды. Дзень Ефрасінні Полацкай. Хадзілі ў Полацк пакланіцца і абракацца.

6. сб. *Духавая субота, Зялёная субота.

8. п. *Русальніца, Іван ды Мар’я. Праводзіны вясны. «На Граннай нядзелі Русалкі сядзелі…».

9. а. *Конскі Вялікдзень. Свята коней.

10. с. *Градабой, Серада Русаль. Здабывалі з ясеня святы агонь.

11. ч. *Божае цела. *Наўская Тройца, Абліваха. Памінанне.

13. сб. Ерамей. Антоній. «Антоні, аддай коні».

14. н. *Русальчыны розыгры. Засцерагаліся рос. *Пятроўскія запускі. Развівалі вянкі. Юстын і Харытон. «Юстын цягне ўверх каноплі, а Харытон — лён».

15. п. *Пятроўка (Петравіца). Пятроўскі пост да 11 ліпеня. Пятроўка-галадоўка.

16. а. Лук’ян. Паўднёвы вецер на Лук’яна — на добры ўраджай яравых.

18. ч. *Дзявятнік. Перавод уніятаў у праваслаўе. «Дзеўяць ягодзін на ветцы».

19. пт. *Дзевятуха. Дзень засцеражэння ад навальніцы.

20. сб. Летняе сонцастаянне.

21. н. Тодар. «На Тодара раса — канапель паласа».

22. п. Кірыла. Пачыналі касавіцу ў Паазер’і.

23. а. Купала. У старажытнасці — Новы год/лета.

24. с. Ян Купальны. «Сонца грае».

25. ч. *Дзясятнік. «Дзесятнік гнаі возіць». Анапрэй. «Хто на Нупрэя пасее грэч, той будзе бліны печ».

26. пт. *Дзясятка. «Косы точыць». «Жыта паспявае». Акуліна Грачышніца. Сеялі грэчку. Задзярыхвост. Каровы «зыкуюць».

28. н. Амос. «Прыйшоў Амос — цягне ўгору авёс».

29. п. Ціхан. «Пеўчыя птушкі заціхаюць». Пятрок. «Да Пятра зязюльцы кукаваці». «Прыйшоў Пятрок — апаў лісток, прыйдзе Ілья — ападуць і два».

Ліпень

6. п. Купалле. Свята сонца і кахання. «Дзень адбаўленне, ночы прыбаўленне».

7. а. Іван Купала. «Учора была Купала, а сёння Іван».

8. с. Данат. «Святы Данат коскі точыць».

10. пт. Самсон. «На Самсона дождж — сем тыдняў то ж». Сем братоў. «Сем братоў варожаць, колькі тыдняў пагоды».

12. н. Пятро. Свята заканчэння Купалля.

13. п. Паўпятро. Дзень талакі. Сымон і Юда. «На Сымана й Юды конь баіцца груды».

14. а. Кузьма і Дзям’ян. Свята кавалёў. «Святы Пятро жыта спеліць, святы Кузьма сярпы робіць, а святы Дзям’ян сена грабе».

17. пт. Андрэй. «Авёс у світцы, а на грэчцы і кашулі няма». «Андрэй усіх мудрэй».

18. сб. Свята Месяца. «Месяц гуляе».

21. а. Казанская, Градавы дзень. Засцераганне ад нябесных стыхій, ад хвароб вачэй і галавы. Пракоп. Пракоп бок прыпёк.

25. сб. Якуб. «На Якуба хлеба поўна губа». Прокл. Засцерагаліся вялікіх рос.

26. н. Ганна. Снапы кладзе. Гаўрылей. Засцеражэнне ад граду.

29. с. Афінаген. Заціхаюць птушкі.

31. пт. Серпавіца, Шыпілінка (пятніца перад Ільём). Дзень «зазубрывання» сярпоў перад жнівом.

Жнівень

1. сб. Макрыны. «Глядзі восень па Макрыні».

2. н. Ілья. Свята дажджоў і навальніц. «Ілля нарабіў гнілля». «Укінуў у воду кусок ільда».

4. а. Мар’я. «Магдалена — вады па калена».

6. ч. Барыс. Палікоп. «Барыс і Глеб — паспеў хлеб».

7. пт. Ганны. «Святы Ганны бабкі стаўляюць».

9. н. Панцеляймон. Ацаляў ад хвароб галавы.

10. п. Лаўрын. «На Лаўрына спяшай да млына».

12. с. Сіла. Жыта сей.

14. пт. Макавей, Першы Спас. Свята маку і мёду. Спасаўка. Пост да 27 жніўня.

15. сб. Прачыстая, Зельная. «Прыйшла Прачыста — стала поле чыста». Базыль. «Базыль авечкам воўну дае».

16. н. Антоны Віхравеі. Рох. «Кірмаш на паненак» — дзень выглядання нявест.

17. п. Еўдакія. Агуркі збірае.

19. с. Яблычны Спас. Свята садавіны.

23. н. Лаўрэн — свята млынара. «Баўтрамей і Лаўрын паказваюць, якая прыйдзе восень».

24. п. Баўтрамей. «Святы Баўтрамей высылае буслоў па дзяцей». «Прыйшоў Баўтрамей — жыта на зіму сей».

27. ч. Міхей. Выспяваюць брусніцы.

28. пт. Прачыстая, Зельная. Свята ўраджаю.

29. сб. Трэці Спас. Свята хлеба. Ян. «Ян на лета прыйшоў, а ўжо восень знайшоў».

30. н. Міроны Ветрагоны. «Пыл па дарозе гоняць, па прыгожым леце стогнуць».

31. п. Флор і Лаўр. Свята коней. Арабінавыя дзень і ноч. Сухая навальніца або дождж.

Верасень

5. сб. Лупа. «Сей на Лупа — будзе жыта купа».

7. п. Баўтрамей. «Жыта на зіму сей».

8. а. Другая Прачыстая. «Меншая Прачыста — канчай сеяць начыста».

10. ч. Мацей. Абаронца ад п’янства.

11. пт. Калінавік, Іван Крываўнік. «Да Яна прасіце, дзеткі, дажджу, а па Яне я й сам упрашу».

13. н. Кіпрыян. Журавель збіраецца ў вырай.

14. п. Узвіжанне. Закрыванне зямлі. Сымон. Абрад «жаніцьбы коміна». (Асенняе Навалецце/Навагоддзе з 1493 года). Бабіна лета.

19. сб. Цуды, Міхал. «Міхал з поля спіхаў».

21. п. Багач, Нараджэнне Божае Маці. Свята заканчэння ўборкі збожжа. Засідкі.

22. а. Асенняе раўнадзенства.

24. ч. Тадора. «На Тадору ўсякае лета заканчваецца».

26. сб. Стаўроўскія Дзяды

27. н. Звіжанне. Свята закрывання зямлі на зіму. Гадзюкі — у кучу.

29. а. Міхал. «Калі на Міхала з поўначы вецер вее, то не май на надвор’е надзеі». Сіцыян. «Святы Сацыян ды ляны пасцілаў».

Кастрычнік

2. пт. Зосім. Журавіны на Зосіма ўздымаюцца — мароз на Пакровы ўдарыць.

3. сб. Астап, Астаф’я. Прыкметы па ветры.

4. н. Пранцішак, Францішак. «На Пранцішка зярнят шукае ў полі мышка».

8. ч. Сяргей. «З Сяргея пачынаецца зіма». Жалезны тыдзень. Чысцілі жалезныя рэчы.

9. пт. Іван Шаптун, Іван Кураед, Багаслоў. Шапталіся свахі пра нявест. «Іван Багаслоў дружкі разаслаў, а на Пакрова дзеўка гатова». «Святы Багаслоў да буракі капаў».

14. с. Пакровы, Трэцяя Прачыстая. Вясельная пара. «Свята Пакрова, пакрый зямельку лісточкам, а галоўку — вяночкам». «Пакровы — зарыкалі каровы». Дзявоцкае лета (да 21 кастрычніка). Прымалі «ў дзеўкі» сябровак.

21. с. Трыфан, Палагея. «Золкім ветрам вее». Зміцер. «Да Змітра баба хітра».

25. н. Марцін — свята млынароў. Частаваліся гусяцінай на млынавым коле. «Марцін святы — любіцель гагаты».

28. с. Сымон і Юда. «Сымон з Юдаю працу ў полі канчаюць, хаты аглядаюць». Параскева Пятніцкая. Забарона на прадзенне.

29. ч. Лонгін. Збавіцель ад хвароб вачэй.

30. пт. Паклоны. Дзень адбівання паклонаў.

31. сб. Лука. «Хто сее да Лукі, не будзе мець ні хлеба, ні мукі». Дзень іканапісцаў. Юльян — ахоўнік дзяцей.

Лістапад

1. н. Усе святыя.

2. п. Задушны дзень. Памінальны дзень.

4. с. Казанская. «Да Казанскай — не зіма, а пасля — не восень; зранку дождж, з вечара — снег. Выязджай на Казанскую на калёсах, а палазы з сабой прыхапі».

7. сб. Асяніны, Змітраўскія Дзяды. «Святыя дзяды, завём вас…».

8. н. Зміцер. «Да Змітра дзеўка хітра». Канец надзеі выйсці замуж у гэтым годзе.

9. п. Тодар. «На Тадора поўна камора».

10. а. Параскі. Апякунка жанчын і рукадзелля.

11. с. Настуся. «Настуся стрыжэ авечкі». Марцін. «Мядзведзь кладзецца ў бярлогу».

12. ч. Артошка. Пачатак прадзення.

14. сб. Кузьма-Дзям’ян. Апякун земляробства, кавалёў і вяселля.

21. сб. Міхайлаў дзень. Абаронца ад грому. Мядзведзі ідуць у спячку.

22. н. Матрона. «З Матроны становіцца зіма».

24. а. Хвёдар Студзянец. «Хвёдаравы вятры галоднымі ваўкамі скуголяць».

25. с. Кацярыны. «Кацярына забрала лета». Іван Міласцівы. Дзень падарункаў.

27. пт. Юстыніян. Апякун плоднасці і дзяцінства. Піліп. Пярэдадзень Піліпоўскага посту (да 7 студзеня).

28. сб. Піліпаўка — перадкалядны пост (да 6 студзеня).

29. н. Адвент. Перадкалядны пост. Мацей. «На Мацея зіма пацее».

30. п. Андрэйкі. Дзявочае свята.

Снежань

4. пт. Барбара. «Барбара ноч урвала, а дзень надтачыла». Увядзенне. Водзяцца ваўкі.

5. сб. Пракоп. Савы. «Барбара мосціць, Сава цвікі войстрыць, а Мікола прыбівае».

6. н. Мікола. «Хвалі зіму па Міколе». Матрыхваны. Не пралі.

7. п. Кацярыны. «Забрала край лета».

9. с. Юр’е Зімовы. Юра мосціць. Ганны. «Ад Ганны да Каляд два тыдні і два дні».

13. н. Андросы, Андрэйкі. Варажылі.

14. п. Навум. «Наставіць на вум». Пачыналі вучыць дзяцей грамаце.

17. ч. Варвары. «Мікола і Варвара ноч урвалі».

18. пт. Савы, Міколін бацька. «Сава мосце, а Мікола гвоздзе».

19. сб. Мікола Зімовы. «Без Міколы не бывае ні зіма, ні лета». «Мікола марозам гвоздзіць».

21. п. Зімовае сонцастаянне.

22. а. Ганны. «Ганны — прыбавіцца багата дня». «Ганкі — палічаны дзянькі».

24. ч. Посная куцця. Пачатак Каляд (да 6 студзеня).

25. пт. Божае Нараджэнне. Было Новым годам. «Свята Ражаство ўпярод пашло, новы гадок павёў радок». Спірыдон Сонцаварот.

26. сб. Сцяпан. Дзень найму батракоў у мінулым. «Кожны сабе пан».

31. ч. Багатая куцця. Сільвестр. Варажылі дзяўчаты. Марк. «Марка да Варка — няхай будзе парка».

Складальнік Алесь ЛОЗКА, фалькларыст

Народно-христианский праздник Тихон Страстной отмечается 26 августа. Согласно старым поверьям, в этот день можно предсказать погоду на ближайшие дни, а также предугадать, какой будет урожай.

Тихонов день, 26 августа, имеет и другие названия: Спасовские деды, Максим-исповедник. Праздник назван в честь Тихона Задонского и иконы Божией Матери «Страстной».

На Руси святитель Тихон считался заступником и защитником людей от уныния, беснования, депрессии. Ему было принято молиться об умиротворении души. Люди, в чьих сердцах жило уныние, которое само по себе является грехом, в этот день ходили в церковь и заказывали молебен. Также этот день было принято посвящать уборке и проветриванию дворовых построек перед тем, как туда будет положен урожай.

Народные приметы дня:

  • Если над лесом стоит густой туман — урожай грибов будет отменным.
  • Если 26 августа много грибов уродилось, так и хлеба будет много.
  • Если сова всю ночь ухает — скоро погода переменится.
  • Если ветер еле дует — ближайшие дни будут тихими, а если ураганом носится — жди дождливый и ненастный сентябрь.
  • После малого дождя туман над землей стелется — к ненастной погоде.
  • Угли в костре быстро покрываются золой — к улучшению погоды.
  • Мерцающая луна — к дождю.
  • Листья на березе пожелтели — ожидай заморозков.

Составлено по материалам из открытых источников

С давних времен человек следил за природой, подмечал те или иные явления, отмечал сезонные изменения и подмечал характерные признаки по которым можно было предугадывать погоду. Так появлялись народные приметы, поколение от поколения, которые составляли народный календарь.

Русский народный календарь имеет свою давнюю историю и свой русский быт, связанный с земледелием и особенностями русской природы в нашей стране. Зачастую народные приметы воспевались песнопениями, фигурировали в сказаниях и былинах, а многие приметы погоды в народном календаре используются до сих пор и порой точно предсказывают урожайность, сезонность природных явлений и, даже, долгосрочный прогноз погоды. Некоторые приметы еще у древних славян были запечатлены в названиях месяцев.

Календарь народных праздников


Март-Протальник


Апрель-Снегогон


Май-Травень


Июнь-Хлеборост


Июль-Страдник


Август-Жнивень


Сентябрь-Хмурень

Октябрь-Грязник

Ноябрь-Листогной

Декабрь-Студень

Январь-Просинец

Февраль-Бокогрей

История происхождения названий сезонов и месяцев года

  • История названий времен года
  • Происхождение названий месяцев года

На основе изучения русского народного календаря в конце XVIII века агроном Андрей Тимофеевич Болотов стал родоначальником в становлении отечественной фенологии в России. Существенный вклад в развитие науки наблюдений за природой был внесен погодоведом Воековым А.И., затем Кайгородовым Д.Н., усилиями которого в россии была создана добровольная фенологическая сеть, куда со всех уголков России в едином центре собиралась вся информация о наблюдениях за погодой.

Фенология, как самостоятельная дисциплина, по изучению природы и явлений погоды внедрилась во многие науки — ботаника, метеорология, в школьные предметы природоведение, экология. За многие годы фенологи выявили некоторые закономерности природных явлений, но земледельцы и огородники так и не доверяются до конца сухим статическим данным, а прибегают к помощи народного календаря примет, которые помогают с посевом и жатвой в нужное время года.

НАРОДНЫЙ КАЛЕНДАРЬ:
ПОВЕРЬЯ И ПРИМЕТЫ ПОГОДЫ НА КАЖДЫЙ ДЕНЬ В МАЕ


Март с водой, апрель с травой, а май с цветами

1 мая – День Еремея – запрягальника.
Непогода в этот день сулит суровую и голодную будущую зиму.
«На Еремея погоже — уборка хлеба пригожа».
«Рожь любит хоть на часок, да в песок» (то есть в сухую землю).
Береза перед кленом или ольхой лист распускает – лето будет сухое, и наоборот.
Безветренная, золотистая заря вечером – жди хорошей погоды.

2 мая – Иоанн Ветхопещерник.
Дождливый, пасмурный день предвещал сухой июнь.
Если зайцы до сих пор не сменили «одежду» – нужно готовиться к продолжительным холодам.

3 мая – День Федора.
Молния блеснула после дождя без грома – к ясной погоде.
Если появилась двойная или тройная радуга, то до конца
дня погода улучшится, но в скором времени пройдут обильные дожди.

4 мая – День Прокла.
Чем раньше начнет цвести
черемуха, тем теплее будет лето.
В период цветения черемухи
обычно стоит прохладная погода.
Черемуха начала цвести – жди
очень жаркого и засушливого лета.
Если к этому дню на березе уже
крупный лист – к урожаю зерновых.

5 мая – Луков день.
В этот день лук посадишь – уродится хорошо.
Кукушка кукует долго и громко – к теплой погоде.
Если с утра ясно – можно приступать к посевам,
если облачно и дождливо – нужно еще немного подождать.
Если кукушка 5 мая кукует громко и долго –
погода в ближайшие дни будет хорошей.
Гроза в этот день – будет богатый урожай.

6 мая – Егорий Вешний. Праздник пастухов.
Егория почитают как покровителя полей. В этот день проводили освящение полей. Родниковая вода, роса, выпавшая на Егория, обладала особыми целительными свойствами, исцеляла безнадежно больных.
Егорий теплый – Никола (22 мая) с травой.
Дождливый Егорий – к неурожаю зерновых.
«Сей рассаду на Егория – будет овощей довольно».
Южный ветер – к богатому урожаю, северный – к ранним осенним заморозкам. Если на Егория лист на березе крупный – к хорошему, урожайному году.
Проливной дождь – к богатой траве.
Комары клубками вьются – к скорейшим теплым дням.
На Егория трава в росах – осень будет с просом.
Тихое, ясное утро – к хорошему урожаю ранних посевов.
С утра смурнеет, днем солнце греет – уродят посевы более поздние.
Георгиева ночь теплая – хлеб доспеет до заморозков.

7 мая – Евсеев день.
Много комаров – к богатому урожаю зерновых и бобовых.
Если вечерняя заря желтая, то дождя не будет.

8 мая – Марков день.
Три хороших дождя в мае, всегда обещали хороший урожай.
Солнечный день на Марка – к жаркому лету.
Если в дождь появлялась высокая радуга – ждали теплой и ясной погоды, низкая радуга – предвещала затяжное ненастье.

9 мая – Никола вешний.
Одна из важных агрономических дат.
«Пришел бы Никола, а тепло будет». «Егорий с водой, Никола с травой».
«Егорий с мухами, а Никола с комарами». «Егорий с ношей, Никола с возом».
С Николы средний посев яровых.
Если на другой день после вешнего Николы пойдет дождь, все лето будет ненастное.
Часто и подолгу кующая кукушка предвещала теплую погоду.
Если свежий утренний ветер днем усиливается, а к вечеру утихает – к ясной и устойчивой погоде.
Раскаты грома протяжные – к продолжительному ненастью.

10 мая – Семен Ранопашец.
Рано паши, не ленись – и будет богатый урожай.
Коли сады цветут по холоду, по такому и жать рожь будем.
Солнце взошло ясное – лето жди ветреное.
Облака быстро бегут против ветра – к продолжительному ненастью.

11 мая – Максим и Евсей.
Теплый ветер на Евсея к благодати весенней.
Если ночь будет теплая и звездная, то быть урожаю.
Ясный восход солнца – к ясному и солнечному лету.

12 мая – День девяти мучеников Кизических, или Целителей.
Произносили заговоры от телесных болезней и эпидемий.
По приметам, в эту ночь сны были вещими.
Подул сильный ветер – к скорому ненастью
Если дождь начинается с молний, то он будет затяжным.

13 мая – Иаков Зеведеев, или Яков Теплый.
Тёплый вечер и звёздная ночь предвещают хороший урожай.
Ясный восход солнца – ждите хорошего лета.

14 мая – День пророка Иеремия (Еремей запрягальщик).
Считалось, что в этот день сам пророк запрягает свою колесницу и помогает тем, кто пашет и просит у него помощи.
Погожий день сулил такой же на сбор урожая.
Собака скулит, роет землю и спит тревожно – к скорому дождю с бурей.
На Еремея ненастье – всю зиму промаешься.
Если этот день хороший, то урожай убирать в сухой день.
Если в этот день непогода – ждите суровую холодную зиму.

15 мая – Борисов день,
Соловьиный праздник.
Начинали петь соловьи: громко и
протяжно – к скорому теплу, всю
ночь или при густом тумане –
к ясному и погожему дню.
Если птичка пела ночью, то
впереди ясный и пригожий день.

Ещё 15 мая называли барыш-день. Проводили ярмарки и торги. Считалось, что если в этот день что-то удачно продать, то весь год будет сопутствовать удача.

16 мая – Марфа-рассадница, Мавра молочница, Марфа зеленые щи.
Высаживали в огороды рассаду, начинали варить щи с зелеными побегами крапивы, щавеля, лебеды.
Обильная роса и ясный день сулил хороший урожай огурцов
Обильная роса — к урожаю огурца.
Черемуха зацветет – холода принесет.
Домашняя птица на Мавра крылышки поднимает – бурю навевает.
Соловьи запели перед Маврой – весна зацветет дружно.
Если в эти дни зацветет черемуха – наступят «черемуховые» холода.
Если у черемухи много цветов – лето будет мокрое

17 мая – День Пелагии Тарсийской, или Заступницы.
Пелагия считается покровительницей всех невинных девиц, несправедливо обиженных, птиц и баклушников. Именно в этот день заготавливали дерево для изготовления ложек и другой домашней утвари.
Терн зацвел раньше и обильнее положенного – к холодному концу мая.
Солнце бледное и в дымке – к продолжительной ненастной погоде.
Ясная погода обещает солнечное лето.
Если солнце бледное, то ещё долго будет непогодиться.
Воробьи стаями с места на место перелетают – к порывистому ветру.

18 мая – Ирины рассадница, Арина капустница.
Выжигали старые покосы: «На Ирину худая трава с поля вон». Женщины (обязательно в одиночестве и молча) высаживали капусту и другую рассаду. Изобилие хвоща в балках да по полям говорило о хорошем урожае овса.
Если гусь плещется в воде – к теплу, если в пыли – к похолоданию.

19 мая – Иов огуречник, росенник.
По народным приметам, с Иова начинались утренние росы.
Большая роса утром – к хорошей погоде, нет росы – к дождю.
Если осы организовывают гнезда на открытых солнечных местах, значит, лето будет дождливым и сырым.

20 мая – Купальница.
Ранние ласточки – к счастливому году.
Ветер веет с юго-востока – к длительной погожей погоде.
Радуга с широкой зеленой полосой – к длительному и обильному дождю.

21 мая – Еленин день, Иоанна Богослова и Арсения Великого.
Сеяли пшеницу, а зажиточные хозяйки пекли пироги и угощали ими всех проходящих мимо путников, нищих, убогих. Плохим знаком считалось так никого и не встретить на дороге, тогда хотя бы один пирог крошили домашним и диким птичкам.
Если гроздья акаций совершенно не издают запаха, значит, скоро будет затяжной дождь.
Если в этот день ненастье, осень будет ненастная.

22 мая – день пророка Исаии и Николая Чудотворца, Угодника (Никола Вешний).
В народной традиции день святого Николая отмечается дважды – Никола Вешний и Никола Зимний. В русских деревнях дни святого Николая считались важнейшими праздниками после Пасхи.
Ночной гром – к хорошей погоде.
Дождь в этот день сулит хороший урожай: «На Николу дождь – будет хлеб и рожь».
Если дождик пойдёт на следующий после Николая день, то лето будет сырым.
До Николая нужно посадить картофель, иначе потом он может не взойти.
Лягушки квакают – к хорошему урожаю овса.
Зацвела сирень – через две недели пойдут полевые шампиньоны.

23 мая – день апостола Симона Зилота.
Симон Зилот считался повелителем всех трав. Этот день совпадал с языческим праздником Матери-Земли или Кормилицы, людям не разрешалось копать, пахать, бороновать или хоть как-то нарушать целостность земляного покрова. А вот ходить по земле босыми ногами, особенно по росе или собирать лечебные травы вполне приветствовалось.
Птицы запели до рассвета – к дождю.
Если в этот день пойдёт дождь, то всё лето будет дождливое.
Во время дождя сильный ветер дует – к хорошей погоде.


Владимир Жданов. Травница

24 мая – день Кирилла и Мефодия, священномученика Мокия (Мокий Мокрый).
По народным поверьям, в этот день обычно идут дожди, и они приносят красоту и силу тем, кто под ними вымокнет.
Если на Мокия мокро, то все лето мокрое.
Если туманно и багряный восход, то придет грозовое лето.
Солнечный восход багрян, лето с грозами идет.
Если поземный туман расходится до восхода солнца, то близится ненастье.

25 мая – Рябинник, Епифанов день.
С этого дня на прудах и озёрах появляются первые цветы белых кувшинок. Любоваться ими можно, а вот в дом приносить нельзя, иначе весь домашний скот погибнет.
Ясная утренняя заря – к жаркому и засушливому лету.
Багрово-алый восход солнца обещал сильные летние пожары.
Гусь начал себя общипывать – близится ненастье.
Чайка на воду не садится и от берега далеко не отлетает – к непогоде, которая продлится не один день.

26 мая – Гречишница, Лукерья- комарница.
День жаркий, а ночь прохладна – на завтра дождя не будет.
Цветки земляники закрылись и поникли к самой земле – жди скорого ненастья.
Если 26 мая комаров много – много ягод, мошкары засилье – урожай на грибы.

27 мая – Сидор огуречник, Сидор бокогрей.
«Минут Сидоры, пройдут и сиверы» (холодные северные ветры),
«На Сидора сиверко – лето холодное».
На Сидора прилетят стрижи и касатки и принесут тепло.
С утра на листьях клена выступили капельки сока – к вечеру быть дождю.
Прилетели ласточки и стрижи – ждите тепла.
Ясный день – к отменному урожаю огурцов.
Если утро пасмурное и холодное, но к вечеру прояснится,
то ранние огурцы будут плохо родить, а вот поздние – хорошо.


Илья Остроухов. Сиверко

28 мая – Пахом-бокогрей.
С этого дня приходит настоящее тепло, буквально через несколько дней наступит лето.
Летает много паутины – к жаркому лету.
Дым от костра клубится и выедает глаза – к сырому дню.
Если в этот день тепло, всё лето будет тёплым.
Если же дождь или холод — то тепла летом можно не ждать.

29 мая – Федор Житник.
Если к этому дню рябина зацвела – к устойчивому теплу.
Обильное цветение рябины – к хорошему урожаю овса.

30 мая – Евдокия- свистунья, Андрон с дождём.
На Евдокию часто идет дождь, но если погода была засушливая, то в этот день крестьяне обращались к небесному сторожу Андрону с просьбой открыть небесные врата и порадовать людей проливным дождём, после которого посеянное зерно лучше взойдет.
«Какова Евдошка – таково и лето». «На Евдокию свистунью ветры свистят».
Если день ясный, а дятел стучит – к дождю.
Если на Евдокию новолуние, то лето будет дождливым.

31 мая – Федотов день, Федор овсяник.
«На дубе макушка с опушкой – овёс будешь мерить кадушкой»
Если дуб раньше ясеня распустился, то лето будет холодным.
Чистая и яркая луна – к ветру, бледная и мутноватая – к дождю.
Мошкара тучей собирается – к хорошей погоде.
Пчёлы массово сидят и гудят на соцветьях черемухи или рябины – к теплу.
От земли пар идёт – жди дождя.
Солнце на закате бледное – будет дождь.



Материал подготовила Г.Х. Бадахова 29/04/2020

Записи созданы 7201

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.

Вернуться наверх